Перед учителем стоит задача модели «Мамонт». Решить, на первый взгляд, нерешаемые задачи.
Сухова Г.А.

Главная / Конкурс «Учитель года РБ» / История конкурса / Учитель года 2011 / Участники конкурса

ШТЭПА-ТРАЦЦЯК Алена Уладзіміраўна

Cкончыла Баранавіцкі дзяржаўны вышэйшы педагагічны каледж з дыпломам з адзнакай па спецыяльнасці «Выкладчык англійскай і беларускай моў і літаратур». Працуе ў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 2 г. Навагрудка» настаўніцай англійскай мовы. Педагагічны стаж 7 год, першая кваліфікацыйная катэгорыя. 

Ажыццяўляе навучанне і выхаванне вучняў з улікам спецыфікі выкладаемага прадмета. Арганізуе пазнавальную дзейнасць так, каб вучні не толькі засвойвалі англійскую мову, але і ведалі культуразнаўчыя і краіназнаўчыя рэаліі, абагачалі сваё ўяўленне аб карціне свету, пашыралі свой агульны кругагляд і магчымасці самаадукацыі. Валодае сістэмай метадычных стратэгій і прыёмаў, накіраваных на развіццё ў вучняў навыкаў мыслення, умення самастойна здабываць неабходныя веды, выкарыстоўваць іх на практыцы, аналізаваць і супастаўляць, рабіць вывады, бачыць праблемы і шукаць шляхі іх вырашэння. Штэпа-Траццяк А.У. добра валодае інавацыйнымі методыкамі навучання, вядзе актыўную пазакласную работу па прадмету, пастаянна працуе над павышэннем метадычнага ўзроўню.

Як класны кіраўнік Алена Уладзіміраўна развівае ў дзяцей гуманістычныя і каштоўнасныя арыентацыі, павагу, грамадзянскія і патрыятычныя каштоўнасці, вучыць талерантнасці. Класны калектыў, які яна ўзначальвае, два гады носіць ганаровае званне «Клас года».

Алена Уладзіміраўна дабразычлівы педагог, які імкнецца бачыць у кожным дзіцяці асобу, праяўляе зацікаўленасць да прапаноў і пажаданняў вучняў, бачыць іх эмацыянальны стан, акцэнтуе ўвагу на пазітыўных і асобасных якасцях вучняў і іх заахвочвае. Многа працуе з адоранымі вучнямі, займаецца навукова-практычнай дзейнасцю. Яе вучань Ермакоў Антон з'яўляецца пераможцам і прызёрам раённай алімпіяды па англійскай мове.

Штэпа-Траццяк А.У. узначальвае Інавацыйна-метадычны цэнтр гімназіі. Арганізуе і праводзіць эфектыўную метадычную работу.