Неуверенный человек считает, что он во всем должен быть безупречным и поэтому топчется на месте.
От Виктории Бондаренко

Главная / Конкурс «Учитель года РБ» / История конкурса / Учитель года 2011 / Участники конкурса

СЕРАДЗІНСКАЯ Іна Алікаўна

Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». Працуе ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 13 г. Слуцка» настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Працоўны стаж 12 гадоў, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.

За час работы зарэкамендавала сябе як творчы настаўнік, які паспяхова арганізуе сваю самаадукацыю і павышэнне педагагічнага майстэрства, ажыццяўляючы інавацыйныя падыходы да навучання і выхавання, ствараючы адаптыўнае здароўезберагаючае адукацыйнае асяроддзе, каб забяспечыць рост адукацыйнай падрыхтоўкі вучняў.

У прафесійнай дзейнасці Іны Алікаўны ярка выражаны самаадукацыйныя і даследчыя, арганізацыйна-камунікатыўныя, сацыяльна-асабістыя кампетэнцыі, што забяспечвае гуманістычную арыентацыю, здольнасць зразумець і прыняць новаўвядзенні, арыентацыю ў прадметнай вобласці, валоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі, наяўнасць рэфлексіўнай культуры. Гуманнасць форм арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу дасягаецца за кошт выкарыстання парна-групавых форм работы, уліку індывідуальных асаблівасцей, узроўневай арыентацыі, рэфлексіўных метадаў навучання, забеспячэння ўсім роўных стартавых магчымасцей, прадастаўляючы ўсім права выбару профілю, узроўню навучання, забяспечваючы камфортныя адносіны, пераключэнне відаў дзейнасці.

Серадзінская І.А. садзейнічае арыентацыі вучня ў інфармацыі, прымяняе розныя прыёмы павышэння матывацыі дзейнасці (ацэнку, самаацэнку, узаемаацэнку), усе віды дапамогі і падтрымкі ў пары, групе. Настаўнік мае ўласныя прафесійныя планы, ідэі, праяўляе ініцыятыву і рэалізуе новаўвядзенні. Кожны яе ўрок накіраваны на захаванне здароўя, выхаванне нацыянальных і агульначалавечых каштоўнастей, звязаны з жыццем.

Іна Алікаўна з’яўляецца кіраўніком клуба «Проба пяра», які выпускае школьную газету, піша вершы, якія друкуюцца ў перыядычных выданнях, прымае актыўны ўдзел у розных конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях.

Педагагічнае крэда настаўніцы: «Дзіця — гэта сто масак, сто роляў цудоўнага акцёра. І трэба даць яму магчымасць сыграць гэтыя сто роляў на цудоўнай сцэне дзяцінства».